Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 20 13.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Магiла К.П.Арлоўскага" ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 сакавіка 2020 г. № 20

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г.

№ 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 13.03.2020 № 20

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Магіла К.П.Арлоўскага ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000461 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Мышкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах бартавога каменя, які пазначае магілу К.П.Арлоўскага.

Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0005 га.

7.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372

«Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена, зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 0,004 га.

9.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені брукавання ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы магілы К.П.Арлоўскага ад кропкі з каардынатамі 53.233224, 29.504453 да кропкі з каардынатамі 53.233211, 29.496735;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені брукавання ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы магілы К.П.Арлоўскага ад кропкі з каардынатамі 53.233211, 29.496735 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна- ўсходняй мяжы дарожкі з паўднёва-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага з каардынатамі 53,233197, 29.496701; далей – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна- ўсходняй мяжы дарожкі з паўднёва-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага да кропкі з каардынатамі 53.233175, 29.496732; далей – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем, які агароджвае пасадкі хмызняку з паўднёва-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы могілак, з каардынатамі 53.233129, 29.496647;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы могілак ад кропкі з каардынатамі 53.233129, 29.496647 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае пасадкі хмызняку з паўночна-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага з каардынатамі 53.233185, 29.496555;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.233185, 29.496555 да кропкі з каардынатамі 53.233224, 29.504453.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55 Постановление Минтранс РБ №18 от 15.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июня 2001 г. № 12